Чаго чакаць Мінску ад новых кіраўнікоў Еўрапарламента і Еўракамісіі?

30:24
 
Share
 

Manage episode 237406052 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
3 ліпеня ў выніку галасавання новым старшынёй Еўрапейскага парламенту быў абраны італьянец Давід Сасолі. Адначасова на пазачарговым саміце кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Еўрапейскага саюза вызначыліся з новым кіраўніком Еўракамісіі — яе ўзначаліла немка Урсула фон дэр Ляен. Пасаду прэзідэнта ЕС заняў бельгіец Шарль Мішэль. Федэрыку Магерыні на пасадзе Высокага прадстаўніка ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі найхутчэй заменіць іспанец Жозэп Барэль. Ці мае нейкае значэнне для Беларусі, хто ўзначаліць тыя ці іншыя еўрапейскія структуры? Ці зменіцца палітыка Еўрапарламента ў дачыненні да нашай краіны ў залежнасці ад стаўлення да Беларусі новага кіраўніка ЕП? Ці дапамогуць змены ў кіраўніцтве еўрапейскіх структур збліжэнню Беларусі і ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа каардынатар праграмы “Знешняя палітыка Беларусі” Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Дзяніс Мельянцоў.

1541 episodes available. A new episode about every 6 hours averaging 22 mins duration .