Чым адметны сёлетні Кангрэс даследчыкаў Беларусі?

31:19
 
Share
 

Manage episode 233614589 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
27-29 верасня ў Вільні пройдзе VIII Кангрэс даследчыкаў Беларусі. У 2019 годзе праца будзе адбывацца па 14-ці даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны і паліталогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства, філасофія, юрыспрудэнцыя і іншыя. Галоўнай акадэмічная пляцоўкай Кангрэса, які з’яўляецца месцам прэзентацыі вынікаў даследаванняў, а таксама вынікаў працы навукоўцаў і экспертаў на працягу года, сёлета стане Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Чаму Кангрэс даследчыкаў Беларусі ніводнага разу не быў праведзены на беларускай пляцоўцы? Чым карысны Кангрэс і каму найперш цікавыя даклады і дыскусіі, што там адбываюцца? Колькі заявак на ўдзел у Кангрэсе атрымалі арганізатары сёлета? Чым адметны VIII Кангрэс даследчыкаў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць кіраўнік Інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч і кіраўнік Інстытута Вялікага Княства Літоўскага ў Коўне Русціс Камунтавічус.

1313 episodes available. A new episode about every 6 hours averaging 22 mins duration .