Да выбараў 4 месяцы – перасварыцца ці аб’яднаецца апазіцыя за гэты час?

29:57
 
Share
 

Manage episode 238137178 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
Цэнтрвыбаркам прапанаваў правесці чарговыя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 лістапада 2019 года. Скараціўшы такім чынам тэрмін паўнамоцтваў парламентарыяў цяперашняга склікання на год. Але сёння ў кулуарах дэмакратычнай супольнасці абмяркоўваецца іншае: афіцыйна дата выбараў да гэтага часу не названая і выбары не прызначаныя. Ці не азначае гэта, што парламенцкія выбары перанясуць на іншы тэрмін. Ці ёсць падставы меркаваць, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў будуць прызначаныя не на лістапад, а на іншы, пазнейшы час? Якія для гэтага могуць быць падставы? Ці ёсць у апазіцыі дастакова рэсурсаў, каб эфектыўна паўдзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі? Ці здолеюць дэмакраты аб’яднацца напярэдадні выбараў або толькі яшчэ больш перасварацца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая і лідар кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.

1520 episodes available. A new episode about every 6 hours averaging 22 mins duration .