“Дзённікі супрацоўніка НКУС” – праўда пра гісторыю ці папярэджанне?

31:14
 
Share
 

Manage episode 238530239 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
Для выдання сваёй новай кнігі “Дзённікі супрацоўніка НКУС” пісьменніца Анастасія Зелянкова звярнулася па дапамогу людзей – аб’явіла збор сродкаў праз краўдфандынг. І нечакана сабрала амаль у чатары разы больш грошай, чым планавала ад пачатку. Не на прыгодніцкую кнігу, не на працяг свайго бестселера “У ложку з беларусам”, а на кнігу мемуараў супрацоўніка НКУС Іосіфа Ятчэні. Што прымусіла аўтарку ўзяцца за творчую апрацоўку дзённікаў супрацоўніка ДПУ НКУС Іосіфа Ятчэні? Чаму для беларусаў і па сёння актуальная гэтая тэма? Ці можна давяраць напісанаму ў дзённіках рэпрэсаванага супрацоўніка НКУС і як апісанае ў іх можна праверыць? Ці думала пісьменніца, што назбірае на выданне кнігі амаль у чатыры разы больш грошай, чым планавала ад пачатку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае культуролаг, журналістка, даследчыца, пісьменніца Анастасія Зелянкова.

1534 episodes available. A new episode about every 6 hours averaging 22 mins duration .