Фінал “Гульні тронаў”: шэдэўр ці расчараванне?

29:22
 
Share
 

Manage episode 234080640 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
20 траўня (рана раніцай па мінскім часе) выйшаў фінальны эпізод “Гульні тронаў” – самага папулярнага серыяла апошняга дзесяцігоддзя. Сага аб жалезным троне Сямі каралеўстваў змяніла нашы ўяўленні аб серыялах. У рэдакцыі Еўрарадыё поўна фанатаў “Гульні тронаў”, якія паглядзелі ўжо апошнюю серыю. Цяпер яны сядзяць сярод калег, якія яшчэ не ведаюць, чым скончыўся серыял, і з усіх сіл спрабуюць не спойлерыць. Зразумела, што доўга гэта працягвацца не можа. Таму мы вырашылі пайсці ва-банк і абмеркаваць фінал “Гульні тронаў” у прамым эфіры! Калі вас таксама распірае ад уражанняў – далучайцеся! Прамы эфір пачнецца ў 13:05. Там, натуральна, будуць спойлеры. Так што калі вы яшчэ не паглядзелі апошнюю серыю “Гульні тронаў” – трымайцеся ад гэтай старонкі як мага далей!

1333 episodes available. A new episode about every 8 hours averaging 22 mins duration .