Гісторыя сталінскіх рэпрэсій па дзённіках супрацоўніка НКУС

29:59
 
Share
 

Manage episode 234190694 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
Пісьменніца Анастасія Зелянкова, вядомая як аўтарка кнігі гісторыі беларускага сексу “У ложку з беларусам”, завяршыла працу над новым творам. І калі вы чакалі, што Анастасія напіша працяг кшталту “У ложку з беларускай”, то вашым чаканням спраўдзіцца не выпадае. У сваёй новай кнізе “Дзённікі афіцэра НКУС” пісьменніца звяртаецца да тэмы сталінскіх рэпрэсій. Што прымусіла аўтарку ўзяцца за творчую апрацоўку дзённікаў супрацоўніка ГПУ НКУС Іосіфа Ятчэні? Ці лёгка было пераключыцца з тэмы беларускай эротыкі на тэму сталінскіх рэпрэсій? Ці можна давяраць напісанаму ў дзённіках рэпрэсаванага супрацоўніка НКУС і як апісанае ў іх можна праверыць? Чаму для беларусаў і па сёння актуальная гэтая тэма? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае культуролаг, журналістка, даследчыца, пісьменніца Анастасія Зелянкова.

1307 episodes available. A new episode about every 7 hours averaging 22 mins duration .