Гродна і мінскі Кіеўскі сквер — Дня Волі ў цэнтры сталіцы не будзе?

30:47
 
Share
 

Manage episode 229579814 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
Улады Мінска не задаволілі ні адну з трох заявак арганізатараў “музычнага” святкавання 24 сакавіка Дня Волі-2019 — ні стадыён “Дынама”, ні плошчу Свабоды, ні пляцоўкі каля Палаца спорту. Тое ж тычыцца і заяўнікаў “палітычнага” святкавання дня Волі 25 сакавіка ля Опернага тэатра. Затое дазвол на святкаванне Дня Волі 23 сакавіка далі ўлады Гродна. Сталічныя ўлады не супраць адзначэння Дня Волі ў Кіеўскім скверы. Хто і дзе ў выніку будзе ладзіць свае імпрэзы з нагоды 101-й гадавіны БНР? Гродна і Кіеўскі сквер — ці годная замена святкаванню гэтай даты ў цэнтры сталіцы? Чаму не атрымалася дамагчыся ад ўладаў святкавання на сваіх умовах? Чаму арганізатары двух святкаванняў так і не здолелі дамовіцца на сумесныя дзеянні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (“Грамада”) Ігар Барысаў і намеснік старшыні Партыі Беларускі народны фронт Аляксей Янукевіч.

1148 episodes available. A new episode about every 6 hours averaging 24 mins duration .