Як беларусізаваць 3 тысячы цэркваў праз песні на беларускай мове?

29:24
 
Share
 

Manage episode 234133228 series 2404935
By euroradiofm and Euroradio. Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio is streamed directly from their servers. Hit the Subscribe button to track updates in Player FM, or paste the feed URL into other podcast apps.
На працягу дзесяці гадоў праваслаўны Павел Севярынец, пратэстантка Валянціна Шычко і каталічка Вольга Севярынец сабралі і выдалі больш за 150 найлепшых беларускіх хрысціянскіх спеваў. Яны і ляглі ў падмурак музычнай серыі “Беларускі хрысціянскі хіт”. У той жа час у большасці праваслаўных і пратэстанцкіх цэркваў Беларусі, а таксама ў некаторых касцёлах амаль не гучыць беларуская мова. Чаму не паспрабаваць беларусізаваць іх праз хрысціянскія спевы на беларускай мове? Як гэта зрабіць і што для гэтага неабходна? Хто з’яўляецца аўтарамі і выканаўцамі песень з серыі “Беларускі хрысціянскі хіт”? Ці гарантуе атрыманне царквой дыска, што ў ёй загучаць спевы па-беларуску? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць каардынатары праекта “Беларускі хрысціянскі хіт” Павел і Вольга Севярынцы.

1624 episodes