Якім будзе Мінск пасля сусветнага патопу? Раскажа Севярын Квяткоўскі

12:49
 
Share
 

Manage episode 233087259 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
Пісьменнік Севярын Квяткоўскі хутка скончыць збіраць грошы на свой новы раман — "Каларадская Пушча". Кніга напісаная ў не асабліва папулярным для Беларусі жанры сатырычнай фантастыкі-постапакаліпсісу. Завязка ў рамана простая: прайшло трыццаць гадоў пасля катастрофы, калі воды акіяна ўзняліся на 199 метраў. Мінскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг, а сам горад падзяліўся на два супрацьлеглыя лагеры: Менск і Горад-Герой. Пасля катастрофы частка жыхароў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварыла горад Добрае Месца. Але нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка па мянушцы Дзікун. Што здарыцца з Мінскам пасля сусветнага патопу? Ці будзе пасля катастрофы сярод беларусаў усё гэтак жа папулярная бульба? Ці варта чакаць, што жанр постапакаліпсісу стане папулярным у беларускай літаратуры? Пра гэта і іншае размаўляем з Севярынам Квяткоўскім

1339 episodes available. A new episode about every 7 hours averaging 22 mins duration .