Якое месца займае тэма вайны ў сучасным мастацтве Украіны?

32:02
 
Share
 

Manage episode 237959205 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
Ужо больш за чатыры гады ва Украіне ідзе вайна, якую па-ранейшаму асцярожна называюць “антытэрарыстычнай аперацыяй”. Тым не меньш салдаты і мірныя жыхары гінуць, а ваенная атмасфера адчуваецца нават у тых гарадах, што знаходзяцца далёка ад зоны баявых дзеянняў. Як украінскія мастакі рэагуюць на сацыяльную сітуацыю ў краіне? Ці ёсць месца гуманізму ў ваеннай тэматыцы? Як аматары мастацтва ставяцца да ваеннай тэматыкі ў ім, калі вайны дастаткова на тэлеэкранах і ў рэальным жыцці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа ўкраінскі арт-крытык, куратар сучаснага мастацтва, медыяменеджар, адзін з пяці самых уплывовых украінскіх арт-куратараў і дзесяці вядучых арт-крытыкаў Украіны 2000-х па версіі часопіса Art Ukraine Канстанцін Дарашэнка.

1543 episodes available. A new episode about every 6 hours averaging 22 mins duration .