Колькі каштуе суверэнітэт і ці гатовы Мінск яго прадаць, а Масква – купіць?

30:52
 
Share
 

Manage episode 238314522 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
17 ліпеня кіраўнікі Беларусі і Расіі наведалі Валаам. Пра што перамаўляліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, дакладна не вядома. Хоць раней з’яўлялася інфармацыя, што сярод іншага лідары дзвюх краін узгадняць пазіцыі па далейшай інтэграцыі Беларусі і Расіі. 18 ліпеня Лукашэнка і Пуцін бяруць удзел у VІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, але і там пакуль гавораць пра эканамічнае супрацоўніцтва рознага ўзроўню. Навошта Пуцін запрасіў Лукашэнку на Валаам? Ці здолеюць бакі ўзгадніць пазіцыі па далейшай інтэграцыі нашых краін і ці нясе гэта ўзгодненасць небяспеку незалежнасці Беларусі? Што стаіць за пазіцыяй Масквы – “спачатку інтэграцыя, а потым усё астатняе”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа палітолаг, дацэнт кафедры паліталогіі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін Кірыл Коктыш.

1534 episodes available. A new episode about every 6 hours averaging 22 mins duration .