Лябедзька запатрабаваў ад Лукашэнкі адказу – і #дзевынік?

31:17
 
Share
 

Manage episode 233851861 series 2404935
By euroradiofm and Euroradio. Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio is streamed directly from their servers. Hit the Subscribe button to track updates in Player FM, or paste the feed URL into other podcast apps.
17 красавіка, напярэдадні выступу Аляксандра Лукашэнкі з Пасланнем да народа і парламента, Анатоль Лябедзька апублікаваў відэазварот да кіраўніка Беларусі. Палітык заклікаў Аляксандра Лукашэнку прыйсці ў студыю любога незалежнага СМІ і адказаць у жывым эфіры на 25 самых надзённых пытанняў. І папярэдзіў, што даць адказ Лукашэнка павінен цягам 24 гадзін. З моманту з’яўлення відэазвароту Лябедзькі мінуў месяц. Лукашэнка ніякім чынам не адрэагаваў на ўльтыматум экс-старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Затое адрэагаваў драматург Андрэй Курэйчык. “Апазіцыя спяклася”, – робіць выснову Курэйчык у сваім відэаблогу. Ці атрымаў Анатоль Лябедзька чаканы вынік ад свайго звароту і ў чым ён? Ці магчыма ўвогуле нейкім чынам дамагчыся ад Аляксандра Лукашэнкі адказаў на вострыя пытанні? Ці мае рацыю Андрэй Курэйчык, калі робіць выснову, што “апазіцыя спяклася”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа экс-старшыня Анатоль Лябедзька.

1629 episodes