Мінская міліцыя сарвала прэзентацыю расійскага альманаха moloko plus

0:35
 
Share
 

Manage episode 229404091 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
На прэзентацыю альманаха moloko puls, якая мусіць прайсці ў мінскім Прэс-клубе, завітала міліцыя. Пра гэта паведамілі ўдзельнікі альманаха ў сябе на старонцы ў Тэлеграме: “Сябры. Супрацоўнікі міліцыі ля дзвярэй Прэс-клуба апытваюць наведнікаў нашай прэзентацыі і патрабуюць іх пашпартныя дадзеныя. Здымаюць усё на відэа. Будзьце асцярожныя, узважце ўсе рызыкі, калі збіраецеся да нас прыйсці”. Пазней стала вядома, што дваіх выступоўцаў, якія мусілі ўдзельнічаць у прэзентацыі, затрымалі. Паўла Нікуліна і Яна Патарскага павезлі ў Савецкі РУУС. moloko plus — гэта некамерцыйны альманах, прысвечаны праблемам гвалту. У ім працуюць прафесійныя журналісткі і журналісты, “якія стаміліся ад цэнзуры і ангажаванага парадку дня ў расійскіх федэральных медыя”. Раней выйшлі тры нумары альманаха — “Тэрарызм”, “Наркотыкі” і “Рэвалюцыя”. Цяпер каманда працуе над чацвёртым нумарам — “Патрыярхат”. На лекцыі ў мінскім Прэс-клубе рэдакцыя альманаха мусіла распавесці, як сабраць грошы на ўласны праект, арганізаваць працу ў гарызантальнай рэдакцыі і даць рады юрыдычным, этычным і эканамічным праблемам.

1122 episodes available. A new episode about every 6 hours averaging 23 mins duration .