Партыі хочуць фінансавання з бюджэту – а нам яно трэба?

41:12
 
Share
 

Manage episode 234080638 series 2404935
By euroradiofm and Euroradio. Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio is streamed directly from their servers. Hit the Subscribe button to track updates in Player FM, or paste the feed URL into other podcast apps.
Напярэдадні парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў палітычныя партыі Беларусі нечакана загаварылі пра неабходнасць “мадэрнізацыі” закона “Аб палітычных партыях”. Больш за тое, з’явілася нават некалькі прапаноў, як канкрэтна трэба змяніць гэты закон. Сярод галоўных змен – фінансаванне палітычных партый з дзяржаўнага бюджэту і выбары дэпутатаў па партыйных спісах. У адказ Мінюст стварыў працоўную групу, якая будзе распрацоўваць свае прапановы па зменах у закон “Аб палітычных партыях”. Чаму беларусы сваімі грашыма з бюджэту павінны фінансаваць палітычныя партыі? Якім чынам і хто будзе выбіраць, якую партыю і ў якім аб’ёме фінансаваць? Ці вернуць выбары па партыйных спісах давер беларусаў да дэпутатаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч і лідар партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук.

1630 episodes