Рэпер Бакей — пра адмену канцэртаў і беларускую музыку

30:15
 
Share
 

Manage episode 231577920 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
У пачатку красавіка віцебскія чыноўнікі палічылі творчасць рэпера Бакея "нізкім мастацкім узроўнем", а брэсцкім не спадабалася жартаўлівае вызначэнне стылю музыкі — "нарка-суіцыдальна-дэнсавы мікс". З-за гэтага хлопцу прыйшлося адмяніць тур па Беларусі. Учора, 17 красавіка, Бакей паведаміў аб адмене канцэрта ў Мінску, які планаваўся на 1 мая. У гэты раз прычына стала іншай: мінскія чыноўнікі знайшлі "парушэнне іншых патрабаванняў, актаў заканадаўства" (пункт 1.8 артыкула 215 Кодэкса аб культуры). Калі менеджар музыканта папрасіў удакладніць прычыну адмовы ў гастрольным пасведчанні, аказалася, што ў адной з песень ёсць фраза "дзяўбаны Маўглі". Чаго баяцца чыноўнікі ў творчасці Бакея? Што музыка плануе рабіць далей? Адмена канцэртаў — гэта тэндэнцыя або выключэнне з правіл? З якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія музыкі? Пра гэта і многае іншае гаворым у жывым эфіры Еўрарадыё з рэперам Бакеем.

1225 episodes available. A new episode about every 9 hours averaging 22 mins duration .