Следчыя дзеянні ці прэсінг – ці законна затрымлівалі цыган?

29:41
 
Share
 

Manage episode 234133227 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
Вечарам 16 траўня ў Магілёве было знойдзенае цела лейтэнанта міліцыі Яўгена Патаповіча. Першапачаткова галоўнай версіяй было забойства. Думаць так прымусіла паведамленне, якое ён даслаў калегам у вайберы: “Тэрмінова. Чорная “Волга”. Тры цыганы. Рэгістрацыйны знак расійскі”. І практычна адразу магілёўскія сілавікі зладзілі зачыстку цыганскіх сем’яў у пасёлку Чапаеўка – паводле інфармацыі, дзясяткі чалавек былі затрыманыя. Ці можна такое масавае затрыманне па нацыянальнай прыкмеце апраўдаць неабходнасцю правядзення следчых дзеянняў? Ці можна ў такой сітуацыі казаць пра парушэнне правоў і міжнародных норм? Ці варта чакаць, што перад затрыманымі выбачацца, а ініцыятараў “зачысткі” – пакараюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта Алег Гулак і юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

1337 episodes available. A new episode about every 7 hours averaging 22 mins duration .