"Стартапніца": Павел Фірсаў і яго студыя імерсіўных рашэнняў Feeling Digital

28:19
 
Share
 

Manage episode 231198889 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
10 гадоў таму Павел Фірсаў працаваў на беларускім тэлебачанні. Інтэрнэт захоўвае няшмат згадак пра гэта. Напрыклад, мы ведаем, што карэспандэнт Павел Фірсаў ездзіў на сяльгаспрадпрыемства "Мальковічы", каб абвясціць правакацыяй малюсенькую нататку на сайце "Еўрарадыё" пра тое, што з пенсіянерамі не ў час расплаціліся абяцаным сенам. Кар'ера Паўла зрабіла круты паварот ў 2014 годзе, калі, апынуўшыся на буйной тэлекамунікацыйнай выставе NAB Show у Лас-Вегасе, ён упершыню надзеў шлем віртуальнай рэальнасці і ўбачыў відэа ў фармаце 360⁰. Вярнуўшыся дадому, ён вырашыў, што трэба здымаць такія ролікі ў Мінску. Сёння Павел Фірсаў — кафаўндар студыі імерсіўных (тых, якія ствараюць эфект прысутнасці) рашэнняў Feeling Digital. Як вырасціць бізнес па здымках VR-праектаў для прамысловых гігантаў? Пра гэта Павел расказвае ў "Стартапніцы" — сумесным праекце Еўрарадыё і сайта BEL.BIZ аб дзёрзкіх беларускіх прадпрымальніках і смелых інвестарах, якія ўкладаюць у іх свае грошы.

1236 episodes available. A new episode about every 5 hours averaging 23 mins duration .