"Талаковы эфір": як падтрымаць Hrodna.life, што піша навіны па-беларуску ў кайф

26:57
 
Share
 

Manage episode 235824553 series 2404935
By euroradiofm. Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio is streamed directly from their servers. Hit the Subscribe button to track updates in Player FM, or paste the feed URL into other podcast apps.
Сайт Hrodna.life — адно з самых яркіх выданняў на Гарадзеншчыне. Выданне спецыялізуецца на мясцовых навінах: асвятляе важныя гарадскія падзеі, жыццё, дасягненні і праблемы Гродна і гродзенцаў, піша пра гісторыю горада і пра тое, як зрабіць яго лепшым. І робіць усё гэта па-беларуску! Але для пастаяннай штодзённай працы сайту не хапае грошай. Яны патрэбныя на тэхнічнае забеспячэнне і падтрымку, а таксама на ганарары аўтарам. Hrodna.life вырашылi збіраць сродкі краўдфандынгам на сайце "Талака". Ці спрацуе гэта? Ці гатовыя гродзенцы плаціць за кантэнт на фоне таго, што ў Беларусі няма ніводнага ўдалага кейса з платнай падпіскай на сайты? Пра гэта Еўрарадыё распавядзе Ірына Новік, рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life.

6285 episodes