Ці будзе “Чарнобыльскі шлях”, калі заяўнікі не аплацяць міліцыю?

30:14
 
Share
 

Manage episode 232040398 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
Мінгарвыканкам задаволіў заяўку арганізатараў “Чарнобыльскага шляху” і дазволіў жалобнае шэсце ад Акадэміі навук да Чарнобыльскай каплічкі ў парку “Дружбы народаў”. Але адхіліў прапанову заяўнікаў сваімі сіламі забяспечыць парадак падчас шэсця. Адпаведна, арганізатары мусяць заплаціць міліцыі за ахову парадку амаль 4 тысячы долараў. Чаму арганізатары “Чарнобыльскага шляху-2019” не згодныя плаціць міліцыі за ахову парадку падчас жалобнага шэсця? Ці магчыма дамовіцца, каб міліцыя падчас акцыі працавала без дадатковай аплаты? Што будзе, калі дамовіцца з міліцыяй і гарадскімі ўладамі ў арганізатараў “Чарнобыльскага шляху” не атрымаецца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Вольга Кавалькова.

1236 episodes available. A new episode about every 5 hours averaging 23 mins duration .