Ці ёсць у Масквы план па паглынанні Беларусі?

29:13
 
Share
 

Manage episode 234327332 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
24 траўня Цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця “Еўрапейскі дыялог” ладзіць дыскусію на тэму беларуска-расійскіх адносін. Абмяркоўваць сённяшнія рэаліі стасункаў паміж Масквой і Мінскам і разважаць пра магчымыя сцэнарыі іх развіцця ў будучым будуць эксперты з Беларусі і Расіі — Леанід Гозман, Уладзімір Рыжкоў, Яраслаў Раманчук, Валерый Карбалевіч. Ці ёсць нешта новае ў сённяшнім пагаршэнні беларуска-расійскіх адносін? Ці толькі эканоміка прычына гэтага пагаршэння? Што стаіць за заявамі з Крамля пра неабходнасць “паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах Саюзнай дзяржавы”? Наколькі далёка гатовае зайсці кіраўніцтва Расіі ў сваім прымусе да інтэграцыі Беларусі? Ці існуе пагроза страты суверэнітэту Беларусі і ад каго яна сыходзіць — ад Масквы ці нас саміх? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць расійскі палітык Леанід Гозман і экс-старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кіраўнік Цэнтра даследаванняў і прагнозаў развіцця “Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька.

1332 episodes available. A new episode about every 8 hours averaging 22 mins duration .