Ці вернуцца з Сібіры на радзіму нашчадкі беларусаў-перасяленцаў?

30:51
 
Share
 

Manage episode 238530238 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
Больш за 100 гадоў таму тысячы беларусаў у пошуках лепшай долі пераехалі ў Сібір. Шмат іх пасялілася ў ваколіцах Байкала – на землях цяперашняй Іркуцкай вобласці. Але і праз сто гадоў нашчадкі тых перасяленцаў не забыліся на свае карані. Беларусы Іркутчыны вывучаюць матчыну мову, арганізавалі творчы калектыў “Крывічы”. Рэпертуар якога – фальклорныя рэлікты, запісаныя падчас этнаграфічных вандровак па вёсках Прыбайкалля, заснаваных беларускімі перасяленцамі ў пачатку ХХ стагоддзя – у перыяд з 1902 да 1912 гады. Чым фальклор беларусаў Прыбайкалля адрозніваецца ад фальклору ў вёсках Беларусі? Ці шмат нашчадкаў беларускіх перасяленцаў цікавяцца сваімі каранямі? Як да беларускай меншасці ставяцца расійскія ўлады? Ці не час беларусам вяртацца на радзіму з “сібірскай вандроўкі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць удзельнікі іркуцкага фальклорнага гурта “Крывічы” Алег Рудакоў і Вольга Галанава.

1520 episodes available. A new episode about every 6 hours averaging 22 mins duration .