Ці законна адпраўляць дэпутатаў у адстаўку на 10 месяцаў раней?

28:58
 
Share
 

Manage episode 231799994 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
Парламенцкія выбары пройдуць 7 лістапада 2019 года – за 10 месяцаў да заканчэння паўнамоцтваў дзеючых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта 19 красавіка падчас выступу з Пасланнем да народа і Парламента заявіў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым пераносіць на ранейшы тэрмін выбары прэзідэнцкія кіраўнік краіны не пажадаў. Ці можна без важкіх падстаў пераносіць выбары амаль на год раней? Ці могуць дзеючыя дэпутаты не пагадзіцца з такім рашэннем Аляксандра Лукашэнкі? Ці будуць дзеючыя дэпутаты адпрацоўваць цалкам тэрмін сваіх паўнамоцтваў да верасня 2020 года, калі выбары ў Парламент пройдуць у 2019 годзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч.

1225 episodes available. A new episode about every 9 hours averaging 22 mins duration .