Тыдзень ведаў пра дыслексію ў Мінску

31:29
 
Share
 

Manage episode 243921147 series 2404935
By euroradiofm. Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio is streamed directly from their servers. Hit the Subscribe button to track updates in Player FM, or paste the feed URL into other podcast apps.
7 кастрычніка ў 12:05 у жывым эфіры Еўрарадыё мы будзем гаварыць пра дыслексію. 4 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень дыслексіі. У Савецкім Саюзе дыслексіі не было, а дзеці, якім з цяжкасцю давалася чытанне і пісьмо, проста лічыліся гультаямі і насілі дадому двойкі. У сучаснай Беларусі пра дыслексію таксама вядома не шмат. Спецыялістаў, які працуюць з гэтай асаблівасцю навучання, можна палічыць па пальцах. Бацькі часцей за ўсё хаваюць дыягназ ад школы, бо сучаснай беларускай школе зусім не да дыслексікаў. Ёсць выпадкі, калі школа адмаўляецца працаваць з дыслексікамі і прапануе ім навучацца ў спецыяльных установах. Пры гэтым дыслексія – гэта выключна асаблівасць нейрафізіялагічнага развіцця, яна не ўплывае на інтэлект. Знакамітыя Томас Эдысан, Пабла Пікасо, Агата Крысці былі дыслексікамі. Наколькі магчыма, што беларуская сістэма адукацыі зверне ўвагу на праблему дыслексіі? На якім этапе дыягназуецца дыслексія і дзе ў Беларусі можна прайсці дыягностыку? Як дапамагчы дзецям, якім складана даецца чытанне, і дзе шукаць дапамогу бацькам, якім даводзіцца ўсе сілы класці на навучанне дзіцяці-дыслексіка? На гэтыя і іншыя пытанні ў межах Тыдня ведаў пра дыслексію ў Мінску адказваюць адна з арганізатарак ініцыятывы Dyslexia Belarus Валерыя Бабкова і блогерка Марыя Пагарэлава.

6374 episodes