У Мінску пройдзе выстава нью‑ёркскай мастачкі Аліны Блюміс.

29:40
 
Share
 

Manage episode 243924164 series 2404935
By euroradiofm. Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio is streamed directly from their servers. Hit the Subscribe button to track updates in Player FM, or paste the feed URL into other podcast apps.
З 9 да 31 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” пройдзе выстава нью‑ёркскай мастачкі з Мінска Аліны Блюміс “Узоры класіфікацыі: Крысціян, Мухамед, Лі”. Адкрыццё адбудзецца 9 кастрычніка ў 19:00. Назва выставы адсылае да серыі “Большасць з нас”, рэалізаванай мастачкай у 2018–2019 гадах. Гэтая работа ў 14 частках грунтуецца на тэкстах, якія апісваюць, як “большасць з нас” нараджаецца, верыць, пакланяецца, есць, спажывае, валодае, губляе, працуе, марыць і праводзіць жыццё. Адначасова з гэтай выставай у Аліны Блюміс адбываецца персанальнае шоу ў галерэі Анн Дэ Вільпуа ў Парыжы. Чым прыкметная выстава ў Мінску і якая яе асноўная ідэя? На гэта ды іншыя пытанні адказваюць госці Еўрарадыё — куратар выставы Ірэна Папіяшвілі, дырэктар галерэі сучаснага мастацтва “Ў” Ганна Чыстасердава і сама мастачка Аліна Блюміс.

6401 episodes