"Выбіваюць наймацнейшых" — у чым прычына паразы Канапацкай і Анісім?

30:22
 
Share
 

Manage episode 244771399 series 2404935
By euroradiofm. Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio is streamed directly from their servers. Hit the Subscribe button to track updates in Player FM, or paste the feed URL into other podcast apps.
Толькі 558 чалавек з 703 вылучэнцаў былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. І двух апазіцыйных дэпутатаў дзейнага парламента Алены Анісім і Ганны Канапацкай у гэтым спісе няма — ім адмовілі ў рэгістрацыі. Абедзве ішлі на выбары выключна шляхам збору подпісаў і ў абедзвюх камісіі забракавалі крытычную колькасць подпісаў. Выбівалі наймацнейшых ці справа ў банальных памылках у падпісных лістах? Ці можна па выніках рэгістрацыі кандыдатаў рабіць выснову, што ўлады скіраваныя на фармаванне цалкам "стэрыльнага" парламента? Ці патрэбна сёння ўладзе апазіцыя ў парламенце хаця б у мінімальнай колькасці і навошта? Чым будуць займацца і ці не лічаць тры гады ў парламенце страчаным часам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і Ганна Канапацкая.

6396 episodes