“Сабакі Эўропы” Свабоднага тэатра — як гэта будзе і дзе пабачыць?

29:04
 
Share
 

Manage episode 237484818 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
Беларускі свабодны тэатр анансаваў хуткую прэм’еру спектакля паводле рамана Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы”. Прычым запланаваныя ў Мінску — беларуская прэм’ера спектакля, а ў Лондане — прэм’ера сусветная. Што праўда, пакуль не вядома, дзе на “Сабак Эўропы” можна будзе трапіць у Мінску — пытанне з памяшканнем пакуль не вырашана. Ці лёгка было адаптаваць раман на 900 старонак пад тэатральную пастаноўку? Ці задаволены Альгерд Бахарэвіч вынікам гэтай драматургічнай адаптацыі і ці былі спрэчкі з аўтарам падчас працы над гэтай адаптацыяй рамана? Беларуская і сусветная прэм’еры — чым яны будуць адрознівацца? Чаму ўзніклі праблемы з памяшканнем для прэм’еры ў Мінску і якім чынам іх можна вырашыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць драматург Беларускага свабоднага тэатра Марыя Бяльковіч і акцёр Аляксей Сапрыкін.

1534 episodes available. A new episode about every 6 hours averaging 22 mins duration .