Талаковы эфір: як сабраць 3800 рублёў на дзіцячую кніжку "Кошык вожыка"

25:51
 
Share
 

Manage episode 229585881 series 2404935
By Discovered by Player FM and our community — copyright is owned by the publisher, not Player FM, and audio streamed directly from their servers.
Кніжак на беларускай мове для самых маленькіх у дзіцячых установах недастаткова. А цікавых беларускамоўных кніжак дык і ўвогуле кот наплакаў! Аліна Нагорная і Ігар Случак вырашылі не чакаць мяккай беларусізацыі і выпраўляць сітуацыю сваімі сіламі. І распачалі краўдфандынгавую кампанію на выданне дзіцячай кніжкі "Кошык вожыка" на платформе "Талака". Каляровы інтэрактыўны “Кошык вожыка” плануецца падарыць дзецям з розных дзіцячых установаў Слуцка і Слуцкага раёна (дзіцячыя садкі, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, лякарні, слуцкі дом дзіцяці). Случчына абрана не выпадкова, бо аўтарка вершаў і ілюстрацый Ліза Шмідт паходзіць менавіта з гэтага рэгіёну. Аўтар перакладу – Сымон Цынамон. На збор сродкаў ёсць яшчэ амаль два месяцы. Сабраць трэба 3800 рублёў. Як рухаецца справа, на што пойдуць грошы, якая зараз у Беларусі сітуацыя з дзіцячай літаратурай і чаму яе ніхто не выправіць, акрамя нас саміх, Ігар і Аліна распавядаюць у сённяшнім "Талаковым эфіры".

1128 episodes available. A new episode about every 6 hours averaging 23 mins duration .